Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

14 сакавіка 2021 года МАСЛЕНІЦА Ў МАЗУРЫНА 0+

Дата: 9 марта 2021 в 15:44, Обновлено 9 марта 2021 в 15:47
267 просмотров

МАСЛЕНІЦА Ў МАЗУРЫНА 0+

14 сакавіка 2021 года абяцае быць насычаным і вясёлым. Клічце сваіх бацькоў, сясцёр, братоў і дзяцей за выдатным настроем на шырокую і смачную МАСЛЕНІЦУ ў парк МАЗУРЫНА.

Аматараў актыўнага адпачынку традыцыйна чакаюць займальныя конкурсы і віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы і прадстаўленні, дзіцячыя майстар-класы (выраб масленічных абярэгаў, роспіс пернікаў, выпяканне бліноў), гульні і іншыя забавы; інтэрактыўныя пляцоўкі МНС і ДАІ, паказальныя выступленні ад клуба прафесійнай дрэсіроўкі сабак “WOLF, коннаспартыўнага клуба КАЛІПСА і народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі ВАРГЕНТОРН Цэнтра культуры ВІЦЕБСК.

Творчыя калектывы Цэнтра культуры ВIЦЕБСК прадставяць святочную канцэртна-забаўляльную праграму.

Таксама чакайце кiрмаш вiцебскiх страў. Прысмакі на любы густ: мяса на грылі, шашлык з гарнірам, арэшкі смажаныя, бульбачка (спіральныя чыпсы), аладакі і блінцы, чай і гарачыя напоі.

Самыя спрытныя атрымаюць прызы, пакарыўшы масленічны “СЛУП”. Абавязкова будзем пець і танчыць, спальваць масленічнае пудзіла, каб сімвалічна развітацца з зімой і цёпла сустрэць доўгачаканую вясну.

Працуюць пункт праката спартыўнага iнвентару і паркавыя атракцыёны.

ЗАПРАШАЕМ НА МАСЛЕНІЦУ Ў МАЗУРЫНА!

Чакаем вас з 11 да 16 гадзін!

Уваход вольны.

Инфалінія: 129

Аддзел рэкламы

ДУ “Цэнтр культуры “ВІЦЕБСК”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.